Галоўны хірург ЗША заклікаў змяніць папярэджанні на бутэльках з алкаголем
36- 5.01.2025, 15:50
- 15,662
У святле новых даследаванняў.
Вівек Мёрці, генеральны хірург ЗША, заклікае ўлічыць вынікі новых даследаванняў, якія звязваюць ужыванне алкаголю з сямю відамі раку.
Галоўны федэральны чыноўнік, які адказвае за ахову здароўя ў краіне, апублікаваў заяву, у якой гаворыцца, што большасць амерыканцаў не дасведчаныя аб рызыцы, якая штогод прыводзіць да 100 000 выпадкаў раку і 20 000 смерцяў толькі ў ЗША - а таксама да 13 500 смяротным ДТЗ.
Са слоў Мёрці, алкаголь – трэцяя паводле распаўсюджанасці перадухільная прычына раку пасля тытуню і атлусцення.
"Прамая сувязь паміж спажываннем алкаголю і рызыкай раку добра ўстаноўленая для як мінімум сямі відаў раку ... незалежна ад тыпу алкаголю", – падкрэслівае галоўны хірург. У заяве Мёрці пералічаны рак грудзей (у жанчын), горла, печані, стрававода, рота, гартані і тоўстай кішкі.
Ён заклікаў не толькі змяніць этыкеткі, але і перагледзець рэкамендаваныя нормы спажывання алкаголю і ўзмацніць асвету насельніцтва.
Стандарт папярэджанняў на этыкетках не мяняўся з 1988 года, і каб іх змяніць, спатрэбіцца акт Кангрэса.
Генеральны хірург, камандзір Афіцэрскага корпуса службы грамадскай аховы здароўя ЗША - галоўны спікер у пытаннях грамадскай аховы здароўя ў федэральным урадзе. Ад яго асобы даюцца папярэджанні аб рызыках на пачках цыгарэт.
Пасля заявы Мёрці акцыі амерыканскіх кампаній, якія вырабляюць алкагольныя напоі, упалі на 4%.