Наступ Украіны ў Курскай вобласці супаў з паездкай Мелоні да Трампа
2- 5.01.2025, 14:03
- 8,060
Супадзенне?
Наступ Украіны ў Курскай вобласці супаў з паездкай Джорджы Мелоні да Трампа.
Аб гэтым піша беларускі гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман:
- У адрозненне ад большасці еўрапейскіх лідараў Мелоні не толькі падтрымлівае Кіеў (галоўным чынам палітычна), але можа пахваліцца выдатнымі стасункамі і з Трампам, і з Маскам. Гэта цікавае і важнае супадзенне (ці супадзенне наогул?!).
Тым часам у Курск (з турыстычнымі мэтамі?!) прыбыў намеснік Белавусава Яўкураў, які запомніўся сваімі плённымі перамовамі на роўных з Прыгожыным у чэрвені 2023 года.