7 студзеня 2025, aўторак, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пачалося»: расейцам прымроілася вялікае наступленне УСУ пад Курскам

4
«Пачалося»: расейцам прымроілася вялікае наступленне УСУ пад Курскам

Узнікла паніка.

Раніцай 5 студзеня ў расейскіх Z-каналах узнікла паніка. Яны сцвярджаюць, што Сілы абароны Украіны нібыта пачалі новы маштабны наступ на Курскім кірунку. Аб гэтым адным з першых напісаў расейскі акупант Ягор Гузенка, вядомы ў telegram пад нікам «Трынаццаты», паведамляе Dialog.UA.

Ён сцвярджае, што УСУ нібыта паўтараюць тактыку, якую выкарыстоўвалі для прарыву ў Курскую вобласць: "асляпленне" расейскіх сіл сродкамі РЭБ і прарыў буйных сіл наперад. Наступ, з яго слоў, адбываецца пад горадам Суджай, падкантрольным УСУ. Украінскія сілы нібыта засяродзілі ўдар на паўночным усходзе ад плацдарму, накіроўваючыся на Вялікае Салдацкае.

«Пачалося… У наступе супраціўнік задзейнічае тралы размінавання, танкі і іншую бронетэхніку. Раён атакі супраціўнік шчыльна накрыў РЭБам, так што многія дроны бескарысныя. Магчыма, супраціўнік будзе спрабаваць прабівацца і на іншых кірунках», - піша «Трынаццаты».

Інфармацыю пацвердзіў і іншы Z-канал "Аперацыя Z: Ваенкары Рускай Вясны". Паводле ягоных звестак, УСУ кінулі значныя сілы на прарыў расейскай абароны. Ён таксама называе Вялікае Салдацкае як асноўны кірунак удару.

«З Суджанскага раёна (УСУ – рэд.) на бронетэхніцы атакуюць у кірунку Бердзін – Вялікае Салдацкае, размініраваўшы шэраг адцінкаў. Для прарыву УСУ прыкрылі раён магутнымі сістэмамі РЭБ, абцяжарваючы працу нашых БПЛА ... Бронетэхніка УСУ перавозіць натоўпы пяхоты, атакуючы Бердзін у Вялікасалдацкім раёне Курскай вобласці. З боку Суджанскага раёна акупанты бранятэхнікай перакідваюць пяхоту, назапашваючыся ў пасадках і ідучы ў атаку на Бердзін», - паведаміў рэсурс.

З ягоных звестак, ідуць вельмі актыўныя баі на гэтым адцінку фронту. Сілы абароны Украіны нібыта наступаюць пад прыкрыццём ракетных удараў. Расейцы экстранна перакідваюць у гэты раён баявую авіяцыю. Дакладнасць гэтай інфармацыі пакуль пад пытаннем. Не выключана, што гэта прапагандысцкая аперацыя агрэсара. Украінскі бок інфармацыю не каментуе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках