СМІ: Жаўнеры з Каўказа пачалі арганізоўваць дыверсіі ў тыле расейскіх войскаў
- 5.01.2025, 8:40
- 13,204
У Запарожскай вобласці пачасціліся этнічныя канфлікты паміж вайскоўцамі РФ.
На акупаваных тэрыторыях Запарожскай вобласці зафіксаваныя этнічныя канфлікты паміж вайскоўцамі РФ. Галоўнае супрацьстаянне адбываецца паміж расейцамі і прадстаўнікамі каўказскіх народаў.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал партызанскага руху «АТЭШ».
Адзначаецца, што ў 70-м мотастралковым палку РФ фіксуюцца рэгулярныя выпадкі слоўных абраз, заснаваных на нацыянальнай прыналежнасці, а таксама фізічныя расправы.
«У палку ёсць мноства антыпуцінскіх жаўнераў, якія супрацьдзейнічаюць свайму камандаванню. Гэтыя вайскоўцы арганізоўваюць дыверсіі ў тыле, пашкоджваючы тэхніку ў месцах дыслакацыі падраздзялення», - паведамляюць партызаны.