Ашуканцы тэлефануюць беларусам і прадстаўляюцца «начальствам»
8- 4.01.2025, 16:49
- 13,376
Як працуе новы алгарытм падману.
Ашуканцы тэлефануюць беларусам, прыкідваючыся іх начальнікамі, распавялі ў менскай міліцыі.
Беларусы ўжо прывыклі да таго, што злодзеі могуць тэлефанаваць ад імя супрацоўнікаў банкаў ці аператараў мабільнай сувязі, і зараз ашуканцы змянілі схему паводзін.
Цяпер яны прадстаўляюцца кіраўнікамі афіцыйных ведамстваў і іншых арганізацый - адным словам, выдаюць сябе за начальнікаў ахвяры.
«У мэсэнджары ад імя кіраўнікоў яны пішуць супрацоўнікам, заяўляючы, што з імі павінен звязацца прадстаўнік кантролю. Пра гэтую размову просяць нікому не расказваць. Пасля званка ад «начальніка» з чалавекам звязваецца іншы ашуканец, які прадстаўляецца супрацоўнікам праваахоўных органаў», - распавядаюць у міліцыі падрабязнасці новай схемы.
А далей усё працуе па-старому. Ашуканец кажа, што грошы чалавека выкралі і прапануе перавесці іх на бяспечны рахунак. Не працягвайце такія размовы і не згаджайцеся з патрабаваннямі ашуканцаў.