6 студзеня 2025, панядзелак, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БПЛА падбіў тэрмінал у найбуйнейшым марскім порце Расеі

5
БПЛА падбіў тэрмінал у найбуйнейшым марскім порце Расеі

Магутны выбух прывёў да значных разбурэнняў.

Уначы і раніцай 4 студзеня гандлёвы марскі тэрмінал Усць-Лугі ў Ленінградскай вобласці патрапіў пад дронавы ўдар. Зафіксавана як мінімум адно траплянне па цэлі, паведамляе «Дыялог.UA».

Расейскі рэсурс ASTRA сцвярджае, што большасць БПЛА, якія атакавалі порт, былі збітыя над тэрміналам лагістычнай кампаніі «Новатранс».

Губернатар вобласці заявіў пра перахоп вайскоўцамі чатырох дронаў, а таксама пра адсутнасць пацярпелых і пашкоджанняў.

Ёсць вялікія сумневы ў дакладнасці гэтай інфармацыі, бо відавочца паспеў зняць на відэа прамое траплянне аднаго з БПЛА па, папярэдне, тэрмінале Усць-Лугі.

Мяркуючы з магутнасці выбуху, пашкоджанні там павінны быць значнейшыя, чым проста выбітыя вокны.

OSINT-рэсурс «КіберБорошно» паведамляе, што ў выніку нападу быў пашкоджаны комплекс фракцыянавання і перавалкі стабільнага газавага кандэнсату.

Кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзынфармацыі пры Радзе Бяспекі Украіны Андрэй Каваленка ў Telegram пацвердзіў інфармацыю пра ўдар.

Ён таксама патлумачыў, чаму порт стаў аб'ектам атакі.

«Порт выконвае ключавую ролю для Расеі ва ўмовах вайны супраць Украіны і агульнай геапалітычнай напружанасці. Па-першае, гэта лагістычны хаб для абыходу санкцыяў. Усць-Луга стала адным з асноўных пунктаў экспарту расейскай нафты, газу, вугалю і іншых рэсурсаў пасля ўвядзення заходніх санкцый. Прыбыткі ад экспарту ідуць на фінансаванне вайны. Па-другое, порт дапамагае ажыццяўляць мілітарызацыю Балтыйскага рэгіёну. Гэта месца, куды прыбывае і адкуль адбывае ценевы флот... Праз санкцыі РФ страціла доступ да многіх еўрапейскіх партоў, і Усць-Луга стала асноўным выхадам на міжнародныя рынкі... Таксама дзякуючы Усць-Лузе РФ захоўвае магчымасць ціснуць на краіны Балтыі, Польшчу і іншыя краіны рэгіёну, кантралюючы стратэгічныя марскія перавозкі. Усць-Лужскі порт фактычна стаў інструментам эканамічнага і ваеннага выжывання РФ ва ўмовах ізаляцыі», – паведаміў Каваленка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках