Дроны атакавалі найбуйнейшы марскі гандлёвы порт РФ
10- 4.01.2025, 13:48
- 10,916
Ён уважаецца за другі ў велічыні пасля Новарасійска.
Дроны атакавалі найбуйнейшы марскі гандлёвы порт РФ. Ён уважаецца за другі ў велічыні пасля Новарасійска.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал ASTRA.
«Найбуйнейшы ў РФ марскі гандлёвы порт Усць-Луга спрабавалі атакаваць сёння (4 студзеня, – рэд) беспілотнікі ў Ленінградскай вобласці», – гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак ASTRA, большасць атакавалых сёння Ленінградскую вобласць былі збітыя над тэрміналам ТАА «Новатранс» на тэрыторыі марскога гандлёвага порта Усць-Луга.
Папярэдне, пашкоджаныя вокны ў адным з будынкаў на тэрыторыі порта. А мясцовыя ўлады ўжо зрабілі справаздачу пра 4 збітыя БПЛА і заявілі, што пацярпелых і пашкоджанняў няма.
Што вядома пра гэты порт
Марскі гандлёвы порт Усць-Луга, паводле адчкрытых звестак, пачаў працу з адкрыцця ў снежні 2001 гады вугальнага тэрмінала.
Да пачатку 2020-х стаў другім у велічыні ў Расеі – пасля Новарасійска.
Момант удара показаў тэлеграм-канал ASTRA.