6 студзеня 2025, панядзелак, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску таксіст узяў з пасажыраў 228 рублёў

10
У Менску таксіст узяў з пасажыраў 228 рублёў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У падатковай сказалі, што ён меў рацыю.

У Менску паездка на таксі абышлася пасажырам на 228 рублёў, што ў сем разоў перавысіла іх чаканні. Як паведаміла Управа аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі МПЗ горада Менска, пасажыры, скарыстаўшыся раней паслугамі адной са сталічных дыспетчарскіх службаў, заплацілі за паездку з пункта А ў пункт Б 32 рублі. Праз некаторы час яны надумалі вярнуцца з пункта Б у пункт А, але ўжо на іншым таксі, якое, паводле іхніх словаў, «убачылі на збочыне дарогі», піша «Тэлеграф».

Кіроўца пагадзіўся іх падвезці, на пытанне пра кошт адказаўшы: «Паводле тарыфу». Як пазней высветлілася, тарыф складаў 7 рублёў за кіламетр.

У выніку за, у сутнасці, аналагічную паездку пасажыры заплацілі ўжо 228,66 рубля. Аплату кіроўца прыняў праз тэрмінал і хутка з'ехаў.

Ва ўправе падкрэслілі, што з гледзішча падатковага заканадаўства прадпрымальнік не зрабіў ніякіх парушэнняў. Ён выдаў чэк, а грашовыя сродкі былі зарэгістраваныя ў сістэме і будуць улічаныя пры падаткаабкладанні.

Спецыялісты прызналі, што людзей, якія пераплацілі за паездку, «вышэйзгаданае мала парадуе». Акрамя таго, яны дадалі, што коштаўтварэнне ў таксі не адносіцца да кампетэнцыі падатковых органаў, таму яны не могуць каментаваць тарыфы.

У выснове ўправа заклікала грамадзянаў праяўляць пільнасць пры замове таксі і ўдакладняць кошт паездкі загадзя, каб унікнуць такіх сітуацый.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках