6 студзеня 2025, панядзелак, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БПЛА атакавалі «сэрца» ракетнай прамысловасці РФ

5
БПЛА атакавалі «сэрца» ракетнай прамысловасці РФ

Новыя кадры ўдару па заводзе «Авангард» пад Смаленскам.

У ноч на 4 студзеня ў Смаленскай вобласці Расеі было неспакойна праз налёт ударных БПЛА. Пад ударам, як мяркуецца, апынуўся завод «Авангард», які ўдзельнічае ў вытворчасці ракетаў для УС РФ, піша «Дыялог.UA».

Пад ударам апынуўся горад Сафонава ў Смаленскай вобласці прыкладна за 300 км ад паўночных межаў Украіны.

Там знаходзіцца завод «Авангард», задзейнічаны ў цыкле вытворчасці цвёрдапаліўных ракетаў: як балістыкі, так і для сістэмаў СПА. «Авангард» – гэта частка аднаго з найбуйнейшых ракетабудаўнічых холдынгаў Расеі «НВА машынабудавання». Ён непасрэдна задзейнічаны ў агрэсіі супраць Украіны. На заводзе вырабляюцца транспартна-пускавыя кантэйнеры, а таксама карпусы рухавікоў цвёрдапаліўных ракетаў, элементы брані і супрацьрадыяцыйнай абароны для бронятанкавай тэхнікі і іншае.

Мінабароны Расеі раніцай дало справаздачу пра збіццё нібыта 16 украінскіх БПЛА, з якіх 10 – у Бранскай вобласць, 3 у Смаленскай, астатнія ў Белгарадскай, Пскоўскай і Ленінградскай. Губернатар Ленінградскай вобласці, са свайго боку, сцвярджае, што на ягонай тэрыторыі збітыя 4 дроны.

Папярэдне, завод «Авангард» быў пашкоджаны ўдарам, аднак гэтая інфармацыя патрабуе пацверджання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках