6 студзеня 2025, панядзелак, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суперкар Ferrari ў запрэжцы з парай валоў стаў хітом інтэрнэту

17
Суперкар Ferrari ў запрэжцы з парай валоў стаў хітом інтэрнэту
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Індыйскі мільянер на Ferrari California захрас у пяску на пляжы.

Няўдачай скончылася спроба праехацца на Ferrari па пяшчаным пляжы ў Індыі. Суперкар захрас і выцягнуць яго змог толькі воз, запрэжаны валамі. Відэа выратавання апублікавалі ў сацсетцы X.

Інцыдэнт адбыўся паблізу горада Мумбая. Мільянер і блогер Абхішак Югалкішор Тападзія надумаў заехаць на грамадскі пляж Рэўданда на сваім кабрыялеце Ferrari California T у арыгінальнай чорна-белай расфарбоўцы.

553-моцны суперкар Ferrari California T нядоўга лётаў па пляжы на вялікай хуткасці вельмі хутка кабрыялет захрас у пяску. Сваімі сіламі выбрацца не атрымалася і давялося клікаць на дапамогу.

Побач праязджаў воз, запрэжаны парай валоў. Менавіта ён і змог узяць Ferrari California T на буксір і выцягнуць яго з пяску.

Відэа з выратаваннем суперкара вельмі хутка разляцелася па сацсетках. На яго звярнулі ўвагу ў мясцовай паліцыі і вылучылі ўладальніку Ferrari абвінавачванні ў небяспечнай яздзе. Цяпер яму пагражае штраф.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках