5 студзеня 2025, Нядзеля, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Набываў да Новага года і не заўважыў, што каўбаса каштавала $205 за кілаграм»

22
«Набываў да Новага года і не заўважыў, што каўбаса каштавала $205 за кілаграм»

Беларус падзяліўся шакавальным чэкам са звычайнага супермаркета.

Беларус набываў прадукты да Новага года ў адным з супермаркетаў, але адзін нечаканы кошт у чэку заўважыў толькі дома, піша «Люстэрка».

У апублікаваным відэа мужчына расказаў, што набыткі рабіў у «Еўраопце», памер чэка насцярожыў, паводле ягоных словаў, задорага неяк атрымалася, але ён супакоіў сябе тым, што прадуктаў шмат, таму давялося столькі заплаціць. Аднак разгледзеўшы дома чэк, ён здзівіўся.

«Потым паглядзелі: каўбаса “Дзвінская” – 672,40 за кілаграм (294,51 за палачку каўбасы)», – расказаў ён.

На чэку, які мужчына паказаў у відэароліку, відаць, што набыткі ён рабіў у Менскім раёне ў Шчомысліцы, вага каўбасы – 438 грамаў, вытворца – Гарадзенскі мясакамбінат. Пры гэтым дата і час на чэку ў кадр не патрапілі.

На сайце Гарадзенскага мясакамбіната ў спісе прадукцыі ёсць каўбаса сыравэнджаная арыгінальная «Дзвінская», але кошт не пазначаны. Аднак, напрыклад, на сайце адной з беларускіх інтэрнэт-крамаў такую каўбасу прапануюць за 17,89 рубля за кілаграм.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках