5 студзеня 2025, Нядзеля, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Францыі прыбылі ў Дамаск

3
Кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Францыі прыбылі ў Дамаск
АНАЛЕНА БЕРБОК

Першыя міністры замежных спраў буйных заходніх краін наведалі новых кіраўнікоў Сірыі.

Міністарка замежных спраў Нямеччыны Аналена Бербок (Annalena Baerbock) і ейны французскі калега на пасадзе Жан-Ноэль Баро прыбылі ў Дамаск з неабвешчаным візітам, паведаміў у пятніцу, 3 студзеня, МЗС Францыі, паведамляе «Нямецкая хваля».

Сярод іншых яны плануюць сустрэцца з новым лідарам краіны Ахмедам аш-Шараа, пад кіраўніцтвам якога ісламісцкая групоўка «Хаят Тахрыр аш-Шам» (ХТШ) 8 снежня мінулага года зрынула дыктатара Башара Асада.

Бербок і Баро - першыя міністры замежных спраў буйных заходніх краін, якіх прымае ў Дамаску новае сірыйскае кіраўніцтва. Яны здзяйсняюць візіт «ад імя ЕЗ», гаворыцца ў заяве МЗС Нямеччыны, апублікаванай перад вылетам Бербок з Бэрліна. ФРГ мае намер дапамагчы Сірыі ў правядзенні "інклюзіўнай, мірнай перадачы ўлады, дасягненні прымірэння грамадства і аднаўленні" краіны, гаворыцца ў дакуменце.

Паводле слоў Аналены Бербок, паміж Нямеччынай і Сірыяй, а таксама Еўропай у цэлым і Сірыяй магчыма аднаўленне стасункаў, але яно звязана з "дакладнымі чаканнямі ад новых кіраўнікоў" у Дамаску. Гэта падразумявае таксама роўныя правы для жанчын і мужчын у Сірыі, а таксама для ўсіх этнічных або рэлігійных груп у гэтай краіне. “Мы працягнем судзіць ХТШ па яе дзеяннях”, - заявіла Бербок.

Напярэдадні візіту Бербок і Баро група нямецкіх дыпламатаў на чале з упаўнаважаным МЗС ФРГ з Блізкага Усходу Тобіясам Тункелем (Tobias Tunkel) сустрэлася ў Дамаску 17 снежня з Ахмедам аш-Шараа. Еўразвяз таксама пачаў наладжваць кантакты з новымі ўладамі Сірыі. Па даручэнні Бруселя ў Дамаску ў другой палове снежня пабываў нямецкі дыпламат Міхаэль Анмахт (Michael Ohnmacht).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках