5 студзеня 2025, Нядзеля, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія мужчыны ў Польшчы пачалі атрымліваць фаьлшывыя позвы

37
Украінскія мужчыны ў Польшчы пачалі атрымліваць фаьлшывыя позвы

Польскія ўлады зрабілі заяву.

Грамадзяне Украіны мужчынскага полу, якія жывуць у Польшчы, атрымліваюць фальшывыя лісты з заклікамі прайсці вайсковую службу, у якіх ухілістам пагражаюць юрыдычнай адказнасцю. Пра гэта паведамляюць ва Управе ў справах замежнікаў.

У лістах, якія рассылаюцца ад імя ўправы, акцэнтуецца на абавязковым праходжанні вайсковай службы ва Узброеных сілах Украіны.

Людзям, якія адмовяцца ад мабілізацыі, нібыта пагражаюць юрыдычнай адказнасцю, у тым ліку арышт і экстрадыцыю ва Украіну.

У ведамстве падкрэсліваюць, што яно не з'яўляецца аўтарам падобных апавяшчэнняў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках