Экспэрт: Акрамя дыпламатаў, спецборт Пуціна мог завезці ў ЗША і нешта іншае
25- 3.01.2025, 21:26
- 38,630
Выкарыстанне бартоў для такіх мэт малаімавернае.
Расейскі ўрадавы самалёт Іл-96-300 правёў 2 дні ў ЗША, наведаўшы Нью-Ёрк і Вашынгтон. З афіцыйнага тлумачэння расейскага міністэрства замежных спраў, адбывалася ратацыя дыпламатаў.
Выкарыстанне бартоў для такіх мэт малаверагоднае, бо ў іх, звычайна, перавозяць службоўцаў вышэйшых рангаў. Як распавёў «24 Каналу» доктар палітычных навук Якуб Карэйба, для Украіны лепш, калі афіцыйная версія ўсё ж такі будзе праўдзівай.
Што маглі перавозіць расейцы
Паводле слоў Якуба Карэйбы, змяненне рэжыму або пазіцыі ў Крамлі будзе садзейнічаць ўкладангню "бруднай" угоды паміж Расеяй і Захадам. Як правіла, яе ўкладаюць за кошт іншых краін. Таму лепей, калі самалёт сапраўды ляцеў, каб замяніць дыпламатаў.
«Але мы маем справу з бандыцкім рэжымам, які можа гандляваць наркотыкамі, зброяй. У канкрэтным выпадку, акрамя расейскіх дыпламатаў, на борце маглі быць забароненыя прэпараты, якія потым распаўсюдзяць у ЗША», - выказаў меркаванне доктар палітычных навук.
Расейскія консульствы - цэнтры гандлю ўсім, што толькі можа быць. Тое ж самае можна сказаць аб дыпламатычных цэнтрах у Сірыі, Паўночнай Карэі. Для расейцаў вайна - гэта яшчэ адна магчымасць выкрасці і зарабіць, напрыклад, на нелегальным продажы зброі.
«Я мяркую, што гэта рэальная версія. Вядома, спецыяльныя барты для дыпламатаў патрэбныя, бо ў Расею зараз ніхто не лятае. Таму маглі стварыць нелегальны трафік, а заадно прапагандысцкі інфаповад для расейцаў», - падкрэсліў Якуб Карэйба.
Крамлю хацелася паказаць, што дамоўленасці магчымыя і нібыта адбываюцца сустрэчы на самым высокім узроўні. Гэта важна для расейскага насельніцтва, але трэба разумець, што да моманту інаўгурацыі ні Дональд Трамп, ні яго каманда не можа весці афіцыйныя перамовы.