Ілля Протас аформіў покер у OHL
1- 3.01.2025, 11:35
- 1,754
Беларус набраў адразу 5 бамбардзірскіх балаў за вечар.
18-гадовы беларускі форвард Ілья Протас правёў чарговы ўдалы матч у OHL (хакейная ліга Антарыё). Ён набраў адразу 5 бамбардзірскіх балаў за вечар, піша betnews.by.
Малодшы брат Аляксея Протаса, які выступае за «Віндзор Спітфайрз», вынікова адыграў у паядынку супраць «Гелф Сторм». Сустрэча закончылася перамогай каманды Протаса з лікам 9:5. Больш як у палове галявых камбінацый свайго клуба паўдзельнічаў Ілля.
Абраны на драфце НХЛ-2024 пад агульным 75-м нумарам беларус, гуляючы ў якасці цэнтрфорварда першага звяна, набраў 4+1 паводле сістэме «гол+пас», выканаў 6 кідкоў, выйграў 10 з 15 укідванняў (66,6%), зарабіў 2 хвіліны штрафу і паказчык карыснасці "+2".
Такім чынам, усяго ў Протаса-малодшага ў гэтым сезоне OHL 58 (25+33) балаў у 34 матчах.