5 студзеня 2025, Нядзеля, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Пуціна не засталося часу»

5
«У Пуціна не засталося часу»

Таму Крэмль максімальна паднімае стаўкі.

Крэмль працягвае паднімаць стаўкі, калі выкарыстоўвае балістычную ракету «Арэшнік» ці калі Сяргей Лаўроў заяўляе, што Расею не задавальняе «мірны план» каманды Дональда Трампа. Так расейцы рыхтуюцца да магчымых перагавораў.

Палітолаг Ігар Рэйтэровіч распавёў «24 Каналу», што Расея працягвае намагаць на тым, што ёй не патрэбныя ніякія замірэнні. Яна хоча ўкласці мірную дамову, нават не з Украінай, а са Злучанымі Штатамі аб падзеле сфер уплыву, гарантый накшталт тых, што Кіеў не ўступіць у NАТО.

Крэмль максімальна падняў стаўкі

«Расейцы будуць круціць гэтую тэзу нават не да 20 студзеня, а яшчэ даўжэй, таму што рэальны рух у бок перамоў можа пачацца, калі адбудзецца інаўгурацыя Дональда Трампа і яго каманда падасць рэальны мірны план», - растлумачыў палітолаг.

З гэтым планам Белы дом звернецца спачатку да Украіны і еўрапейскіх краін, і пасля пэўных кансультацый будзе мець кантакт з Расеяй.

Паколькі зараз нічога падобнага не адбываецца, Расея, паводле ягоных слоў, запаўняе сабой інфармацыйную прастору, укідваючы ўласныя наратывы. І калі перамовы пачнуцца, яны плануюць стартаваць з тых пазіцый, якія загадзя агучылі.

«Пуцін плануе пасля гэтага зменшыць стаўкі і падаваць гэта як пэўныя «саступкі» з боку Расеі», – адзначыў Рэйтэровіч.

Цяпер Крэмль максімальна падняў стаўкі, і яму застаецца, паводле слоў палітолага, рэальна выкарыстоўваць, напрыклад, тактычную ядзерную зброю або правесці ядзерныя выпрабаванні на тэрыторыі Расеі.

Таксама Пуцін можа згадаць пра «Арэшнік» ці нават яшчэ раз выкарыстаць яго. Аднак незразумела, колькі Расея яшчэ мае такіх сістэм.

Са здагадкі экспэртаў, у расейцаў ёсць усяго 2 сістэмы «Арэшніку», а ўсяго было 3 - 4 адзінкі, і запуск па тэрыторыі Украіны 21 лістапада 2024 г. быў другім. Першая ракета недзе ўпала, не даляцеўшы да цэлі.

Аднак, паколькі ўдар «Арэшнікам» не зрабіў уражанне, на якое разлічваў Крэмль, ён укідвае тэзісы аб тым, што «Расея будзе ваяваць столькі, колькі трэба» і нібыта зможа дасягнуць сваіх мэт.

«Праблема Пуціна ў тым, што ў яго абмежаваны час і няма ў запасе шмат гадоў на ажыццяўленне паступовай палітыкі. Яму трэба хутка атрымаць нейкія вынікі, але на гэта ён не мае рэсурсаў», - падкрэсліў Ігар Рэйтэровіч.

Таму ён узнімае стаўкі і шантажуе, шукае падтрымкі сярод еўрапейскіх краін. Пуцін думае, дадаў палітолаг, што такім чынам прымусіць Захад і Украіну сесці з ім за стол перамоў на яго ўмовах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках