У Беларусі актывізаваліся даядальнікі навагодніх салатак
7- 3.01.2025, 11:09
- 10,946
Цяпер за паслугу просяць грошы.
Адразу пасля новага года на пляцоўках бясплатных аб'яў з'явіліся людзі, якія прапануюць актуальныя паслугі. А менавіта: даесці вашыя навагоднія салаты, прычым за грошы, звярнуў увагу партал Blizko.by .
У першыя дні студзеня актывізаваўся нейкі даядальнік салатаў з Гомеля. Яго клічуць Зміцер, і ён проста піша: «Даем рэшткі салат пасля новага года». Паслуга (у аб'яве яна значыцца як паслуга для ўрачыстасцяў) каштуе 10 рублёў. Аб'ём ежы, якую гатовы спажыць за гэтыя грошы Зміцер, не ўдакладняецца.
Нагадаем, такія "даядайлы" салатак з'яўляліся і ў пачатку 2024 года. Тады адзін з першых прадпрымальнікаў у гэтай новай нішы прапаноўваў: "Даем за вас навагоднія салаты (нават леташнія), калі сіл вашых больш няма гэта есці".
Праўда, за паслугу даядання салат леташні добраахвотнік грошай не браў.