Партызаны знайшлі замаскаваны склад з набоямі РФ у Крыме
1- 3.01.2025, 10:48
- 4,906
Хітрыкі акупантам не дапамаглі.
Акупанты спрабуюць схаваць склады боепрыпасаў у Крыме. Але партызаны іх знаходзяць, нягледзячы на дбайнае маскаванне.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал партызанскага руху "АТЕШ".
«Агент знайшоў склад боепрыпасаў каля н. п. Дабрушына. Праводзячы выведку ён раскрыў замаскаваны склад боепрыпасаў, які знаходзіцца на ўскраіне населенага пункта», - гаворыцца ў паведамленні.
Каля аб'екта, паводле звестак партызан, зафіксавана перамяшчэнне тэхнікі і асабовага складу.
«Сам склад абнесены фартыфікацыйнымі збудаваннямі», - адзначаюць у «АТЭШ».
Пры гэтым, як гавораць партызаны, нягледзячы на тое, што склад спрабавалі размясціць у глушы і замаскаваць, гэта не дапамагло.