5 студзеня 2025, Нядзеля, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Важная змена для тых, хто жыве ў інтэрнатах, уведзеная ў Беларусі

4
Важная змена для тых, хто жыве ў інтэрнатах, уведзеная ў Беларусі

Што зменіцца.

Змяненні ў палажэнне аб інтэрнатах і тыпавой дамове найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнаце пачалі дзеянне ў Беларусі, піша БелТА.

Паведамляецца, што скарэктаваная пастанова Саўміна ад 5 красавіка 2013 года №269.

Так, у новай рэдакцыі выкладзены пункт 54. Ён вызначае парадак кампенсацыі стратаў дзяржаўных арганізацый, звязаных з утрыманнем інтэрнатаў і не кампенсаванымі плацяжамі грамадзянаў, якія ў іх жывуць.

Такім чынам, страты кампенсуюцца бюджэтнымі арганізацыямі, супрацоўнікі якіх і іх сем'і пражываюць у інтэрнаце, за кошт бюджэтных і (або) пазабюджэтных сродкаў гэтых арганізацый прапарцыйна плошчы займаных жылых памяшканняў.

Інфармуюць, што калі месцы вылучаныя на хадайніцтва, то за кошт іншых арганізацый, чые супрацоўнікі іх займаюць. А таксама іншых крыніцаў, не забароненых заканадаўствам, таксама прапарцыйна плошчы займаных жылых памяшканняў.

Трэба ўзяць да ўвагі, што калі наймальнікамі з'яўляюцца непрацаздольныя грамадзяне (якія дасягнулі агульнавызначанага пенсійнага веку або якія з'яўляюцца інвалідамі І і ІІ групы), то страты кампенсуюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.

Паведамляецца, што выдаткі, звязаныя з утрыманнем забраняваных жылых памяшканняў у інтэрнаце, да заключэння дамовы найму аплачваюцца са сродкаў мясцовых бюджэтаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках