УСУ ўдарылі па камандным пункце расейцаў у Курскай вобласці
10- 2.01.2025, 19:06
- 11,990
Украінскі Генштаб раскрыў падрабязнасці.
У чацвер, 2 студзеня, Сілы абароны нанеслі высокадакладны ўдар па камандным пункце расейскага войска ў населеным пункце Мар'іне Курскай вобласці, паведамляе Генеральны штаб УСУ.
«Гэтыя агнявыя паразы, у першую чаргу, наносяцца, каб аслабіць здольнасць і жаданне Расейскай Федэрацыі ажыццяўляць тэрарыстычныя акты супраць украінскага цывільнага насельніцтва», – гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што былі ўжытыя ўсе неабходныя захады, каб мінімізаваць пагрозы для жыцця мясцовага цывільнага насельніцтва.
УСУ будуць працягваць выяўляць і знішчаць аб'екты вайсковага камандавання краіны-агрэсаркі, падкрэслілі ў Генштабе.
2 студзеня кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка заявіў пра «ўдалы ўдар» па 810-й брыгадзе марской пяхоты РФ.
У той жа дзень спікер Украінскага добраахвотніцкага войска Поўдзень Сяргей Братчук заявіў, што быў нанесены ўдар па вёсцы Іванаўскім Рыльскага раёна Курскай вобласці, дзе грунтаваліся байцы 810-й брыгады марской пяхоты РФ.
Іванаўскае знаходзіцца непадалёк ад Мар'іна.