Defense Express: Расейскія верталёты не проста так апынуліся на шляху ўкраінскіх дронаў
6- 2.01.2025, 22:29
- 23,920
Эксперты патлумачылі, чым унікальная аперацыя ГУВ па знішчэнні верталётаў РФ каля Крыма.
На днях украінскія выведнікі з дапамогай марскіх дронаў знішчылі два расейскія гелікаптэры ў Чорным моры, яшчэ адзін верталёт быў падбіты. Гэта падзея ўнікальная і стала першай падобнай аперацыяй у гісторыі, піша Defense Express.
У ГУВ удакладнілі, што ў выніку паспяховай аперацыі каля Крыма спецназаўцы падраздзялення Group 13 з дапамогай ракетных марскіх дронаў Magura V5 знішчылі два расейскія верталёты Мі-8 і падбілі яшчэ адзін.
Як адзначае Defense Express, колькасць знішчанай тэхнікі ворага кажа аб тым, як палепшылі эфектыўнасць марскіх дронаў Magura V5, абсталяваных ракетамі. Аналітыкі адзначаюць, што для гэтага трэба было палепшыць усе элементы: ад сістэмы кіравання дронаў да адаптацыі ракет Р-73 для выкарыстання ва ўмовах марскога асяроддзя.
У Defense Express мяркуюць, што расейскія гелікаптэры не проста так апынуліся на шляху ўкраінскіх дронаў. Яны маглі быць прыцягнутыя да патрулявання акваторыі Чорнага мора, што акупанты робяць увесь час.
Цалкам імаверна, што захопнікі разлічвалі, што патруль у складзе трох Мі-8 будзе цалкам дастатковым для спробы перашкодзіць марскім дронам, але аблічыліся.
"А гэта паказвае заадно і на тое, што аператары марскіх дронаў перагулялі ворага і на ўзроўні тактычнай падрыхтоўкі, і гэта ў сваю чаргу дало магчымасць цалкам раскрыць тыя тэхнічныя ўдасканаленні, якія былі праведзеныя на ракетным варыянце марскіх дронаў Magura V5", – дадаюць аналітыкі.