Мінімальны заробак у Польшчы вырас да 1040 еўраў
17- 2.01.2025, 18:19
- 4,766
Гэта ў пяць разоў больш, чым у Беларусі.
З 1 студзеня 2025 года ў Польшчы набылі моц новыя паказчыкі мінімальнага заробку.
Цяпер мінімальны месячны заробак складае 4666 злотых брута (≈1040 еўраў), што на 366 злотых больш, чым летась, а мінімальная пагадзінная стаўка павялічылася да 30,50 злотых брута (≈6,80 еўра), паведамляе Polskieradio.
Паводле інфармацыі польскага ўрада, павышэнне мінімальнага заробку закране амаль 3,2 мільёна чалавек.
Варта адзначыць, што ў Беларусі з 1 студзеня мінімальны заробак складае 726 рублёў (крыху больш за 200 еўраў), што амаль у пяць разоў менш, чым у Польшчы.