Сілы абароны Украіны нанеслі паспяховы ўдар па 810-й брыгадзе РФ
1- 2.01.2025, 17:56
- 5,544
Ліквідаваны намеснік камандзіра брыгады і яшчэ 17 расейскіх вайскоўцаў.
Кіраўнік Цэнтра процідзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка ў чацвер, 2 студзеня, заявіў аб «удалым удары» па 810-й брыгадзе марской пяхоты РФ.
«Ёсць удалы ўдар. Значныя страты ў 810-й брыгады РФ у выніку гэтага», - напісаў ён у Telegram.
Прадстаўнік Украінскага добраахвотніцкага войска Поўдзень Сяргей Братчук заявіў, што блізу 13:30 быў нанесены ўдар па вёсцы Іванаўскім Рыльскага раёна Курскай вобласці, дзе размяшчаліся байцы 810-й брыгады марской пяхоты РФ, і апублікаваў відэа, піша NV.
26 снежня паведамлялася, што ў выніку ўдару па камандным пункце расейскай 810-й асобнай брыгады марской пяхоты ў горадзе Льгове Курскай вобласці 25 снежня, як мяркуецца, ліквідаваны намеснік камандзіра брыгады і яшчэ 17 расейскіх вайскоўцаў.
30 снежня вайсковы аглядальнік Дэвід Акс Forbes паведаміў, што праз чатыры месяцы пасля размяшчэння ў Курскай вобласці «патрапаная» 810-я брыгада марской пяхоты краіны-агрэсаркі Расеі адступае – прынамсі, на некаторы час.
Брыгада колькасцю 2500 чалавек перабазуецца ў сяло Пляхава, размешчанае непадалёк ад лініі фронту. Пры гэтым сяло знаходзіцца ў межах дасяжнасці цяжкага ўзбраення ўкраінскіх войскаў. Аўтар публікацыі адзначае, што 810-я брыгада і 155-я брыгада марской пяхоты РФ знясіленыя пасля месяцаў у асноўным беспаспяховых нападаў.