5 студзеня 2025, Нядзеля, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню за 50 гадоў у Марока выпаў снег

9
Упершыню за 50 гадоў у Марока выпаў снег

Турысты прыязджаюць палюбавацца на заснежаныя пальмы і аазісы.

Упершыню за 50 гадоў у некалькіх правінцыях Марока выпаў снег. На кадрах з паўночнаафрыканскай краіны можна ўбачыць пальмы ў снезе, піша «Фокус».

У правінцыях Азіляль, Бені-Меляль, Іфран, Мідэлт, Тарудант, Танжэр, Уарзазат і Эль-Хаўз вышыня снегу дасягае амаль паўметра. Незвычайныя ўмовы надвор'я суправаджаюцца ліўнямі і маразамі ў цэнтральных, паўднёва-ўсходніх і паўднёвых раёнах да -1 градуса. Сіноптыкі тлумачаць такія незвычайныя для Паўночнай Афрыкі варункі надвор'я дзеяннем халоднага цыклону з Паўночнай Еўропы.

У горных раёнах тэмпература паветра знізілася да 5 градусаў ніжэй за нуль. Жыхары гэтых месцаў патрапілі ў цяжкае становішча: снегапад ізаляваў цэлыя вёскі і заблакаваў дзясяткі дарог.

Мясцовыя ўлады раяць грамадзянам краіны праяўляць асцярожнасць і запасіцца дровамі, каб абагрэць жыллё. Турысты тым часам прыязджаюць палюбавацца на пакрытыя снегам пальмы і аазісы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках