Пуцін стрэліў сабе ў нагу
8- Тэлеграм-канал «Салаўіны памёт»
- 2.01.2025, 14:30
- 14,630
І схаваўся ў бункеры ад «движухи».
Проста ўдумайцеся: прэзідэнт Расеі кажа, што не будзе мяняць Канстытуцыю, але мяняе яе.
Ён кажа, што не будзе паднімаць пенсійны ўзрост, але чамусьці падымае.
Ён кажа, што пасля працы прэзідэнтам хоча сысці ў апазіцыю і пачаць лаяць уладу, але чамусьці ўчапіўся ў крэсла правадыра да смерці.
Ён кажа, што Расея не збіраецца далучаць Крым, а зараз кожны год святкуе «вяртанне паўвыспы ў родную гавань».
Ён кажа, што блакаванне YouTube - гэта стрэл у нагу, і чамусьці націскае на курок.
Ён кажа, што хоча «движухи», але як толькі «движуха» пачынаецца - уцякае ў бункер.
Проста не прэзідэнт, а жахлівы балбатун, атрымліваецца.
Тэлеграм-канал «Салаўіны памёт»