Дзве папулярныя сярод беларускіх турыстаў краіны ЕЗ далучыліся да Шэнгена
4- 2.01.2025, 14:13
- 7,682
Цяпер у Шэнгенскую зону ўваходзяць 29 еўрапейскіх краін.
Міністры ўнутраных спраў Балгарыі - Атанас Ілкаў і Румыніі - Кэтэлін Прэдою на памежным пункце на мосце праз Дунай афіцыйна адкрылі права на свабоднае перамяшчэнне па Шэнгенскай зоне, паведамляе Еuronews.
25 мільёнаў жыхароў дзвюх краін зараз далучацца да амаль 450 мільёнаў грамадзян ЕЗ, якія ўжо могуць свабодна перамяшчацца па Шэнгенскай зоне.
Абедзве краіны ўступілі ў Еўрапейскі звяз 18 гадоў таму, а перамовы аб уступленні ў Шэнгенскую зону пачаліся яшчэ ў 2011 годзе.
Мяжа Балгарыі з Турцыяй, вонкавай мяжой ЕЗ, становіцца таксама вонкавай мяжой Шэнгенскай зоны, якую з 2 студзеня пачне патруляваць супольны кантынгент са 100 паліцэйскіх з краін ЕЗ.