6 студзеня 2025, панядзелак, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі памёр нядаўна судзімы за «экстрэмізм» экс-дырэктар тэатра лялек

19
У Беларусі памёр нядаўна судзімы за «экстрэмізм» экс-дырэктар тэатра лялек
ДЗМІТРЫЙ ГАРЭЛІК

Яму было 63 гады.

Сёння, 2 студзеня, памёр экс-дырэктар Гомельскага тэатра лялек Дзмітрый Гарэлік. Яму было 63 гады. Пра гэта ягоныя сябры паведамілі ў сацыяльных сетках, піша «Зеркало».

Дзмітрый Гарэлік атрымаў адукацыю ў будаўнічым тэхнікуме. Але паралельна сам арганізаваў аматарскі калектыў у Доме настаўніка. Калі ў другой палове 1980-х пачаўся кааператыўны рух, ён з таварышам стварыў кааператыў, які займаўся тым, што вырабляў тэатральныя лялькі для продажу дзіцячым садкам, школам, аматарскім гурткам. Некаторы час працаваў інжынерам тэхнагляду, а з 1 чэрвеня 1992 года стаў дырэктарам Гомельскага тэатра лялек.

Гэты калектыў працуе ў Гомелі з 1968 года. Менавіта за Гарэлікам ён у 2002-м атрымаў новы будынак і пераехаў туды праз два гады. Як адзначаецца на сайце калектыву, «гастрольна-фестывальная геаграфія тэатра ахоплівае прастору ад Атлантычнага ўзбярэжжа Гішпаніі да Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Уладзівастока, ад сталіцы рэспублікі Комі да выспы Шры-Ланка. <…>. Тэатр неаднаразова станавіўся лаўрэатам і дыпламантам розных Міжнародных тэатральных фестываляў Беларусі, Расеі, Украіны, Казахстана, Таджыкістана, Латвіі, Італіі, Гішпаніі, Славакіі, Нямеччыны, Індыі, Шры-Ланкі і іншых краін».

У студзені 2024 года Гарэліка судзілі паводле ч. 2 ст. 19.11 КоАП (Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Праваабаронцы тады так і не даведаліся, у чым абвінавачвалі мужчыну і якую пастанову прыняў суд. У жніўні гэтага года стала вядома, што Гарэліка звольнілі. Калі менавіта гэта адбылося, невядома. На 14 траўня 2024 года пасада ўжо была вакантнай. Дарэчы, пасада дырэктара так і засталася вакантнай.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках