6 студзеня 2025, панядзелак, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне прайшлі масавыя напады з піратэхнікай на Новы год

17
У Нямеччыне прайшлі масавыя напады з піратэхнікай на Новы год
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ёсць загінулыя, у Бэрліне затрыманы сотні чалавек.

У Нямеччыне ў навагоднюю ноч ад феерверкаў загінулі сама меней пяць чалавек, але гэта колькасць можа змяніцца, бо ёсць нямала параненых, якія знаходзяцца ў лякарнях ФРГ у цяжкіх станах. А ў Марцане паведамілі аб васьмі "ахвярах стральбы" з сур'ёзнымі траўмамі.

Толькі ў Бэрліне паліцыя заявіла аб 330 арыштах за "выкарыстанне піратэхнікі з парушэннямі", паведамляе Spiegel. Выданне таксама цытуе гарадскія ўлады Бэрліна, якія сцвярджаюць, што феерверкамі былі параненыя 13 праваахоўнікаў.

Нападзенні феерверкамі і петардамі на паліцыю фіксаваліся таксама ў Гамбургу, Гельзенкірхене, Дрэздэне і ў некалькіх іншых гарадах. У Швебіш-Гмюндзе ў Бадэн-Вюртэмбэргу трое паліцыянтаў атрымалі лёгкія раненні пасля таго, як побач з імі разарвалася самаробная бомба.

Таксама ў Гамбургу атрымаў смяротныя траўмы з-за выбуху самаробнай петарды 20-гадовы хлопец.

У Мюнхене з-за выбухаў салютаў раненні атрымалі трое дзяцей, а ў Растоку з-за выбуху чужой петарды пацярпеў 10-гадовы хлопчык. Яна ўзарвалася проста перад яго тварам.

У Лейпцыгу прыкладна 150 маладых людзей зладзілі «дуэлі» - стралялі адзін у аднаго піратэхнікай. Таксама цэліліся ў аўтамабілі і трамваі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках