Сумная была крамлёўская ноч
16- Аляксандр Няўзораў
- 2.01.2025, 19:05
- 39,676
Пуцін быў пануры і няветлівы з чэляддзю.
Сумная была крамлёўская ноч. Пад рубінавымі зоркамі сумаваў крывасмок, калупаючы сумнае, не замяшанае на чалавечай крыві аліўе.
Пустыя былі куфлі, бо не напоўніліся яны ў гэтую ноч слязамі ўкраінскіх дзяцей.
Пуцін быў пануры, няветлівы з наложніцамі, «малымі» і чэляддзю.
Справу паправіў Белавусаў.
Глыбокай ноччу расейскія дроны даляцелі да Кіева і забілі дзвюх цяжарных жанчын проста за навагоднім сталом.
Крывасмок адразу павесялеў, выпіў, закусіў і заснуў салодкім сном.
Аляксандр Няўзораў, «Тэлеграм»