6 студзеня 2025, панядзелак, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партызаны наладзілі дыверсію каля складоў з ракетамі «Іскандэр» у Цвярской вобласці РФ

Партызаны наладзілі дыверсію каля складоў з ракетамі «Іскандэр» у Цвярской вобласці РФ

Гэтая чыгуначная лінія адыгрывае ключавую ролю ў вайсковай інфраструктуры ворага.

Агенты руху "Атэш" зладзілі паспяховую дыверсію на чыгуначным адцінку паблізу населенага пункта Старая Тарапа, Цвярской вобласці. Гэтая чыгуначная лінія з'яўляецца крытычна важнай для пастаўкі боепрыпасаў з 23-га і 107-га арсеналаў ГРАУ.

Яны адыгрываюць ключавую ролю ў вайсковай інфраструктуры Расеі. Пра гэта паведамляе партызанскі рух "Атэш".

На тэрыторыі 107-га арсенала ГРАУ у Таропцы, які займае каля 5 квадратных кіламетраў, захоўваюцца балістычныя ракеты "Іскандэр" і "Точка-У", буйнакаліберныя артылерыйскія набоі, а таксама боепрыпасы для сістэм залпавага агню "Смерч" і "Град".

23-і арсенал ГРАУ, размешчаны паўднёвей на 16 кіламетраў ад Тарапца, хоць і меншы памерам, з'яўляецца месцам захоўвання танкавых і артылерыйскіх боепрыпасаў, аскепкава-фугасных мін, мінамётных набояў і супрацьтанкавых ракет.

Гэтыя склады забяспечваюць значную частку лагістыкі для расейскіх войскаў на перадавой. Дыверсія, праведзеная агентамі "Атэш", сур'ёзна ўскладніла пастаўкі боепрыпасаў, пашкодзіўшы важны транспартны шлях. Разбурэнне чыгункі істотна абмяжоўвае магчымасці акупантаў аператыўна папаўняць свае рэсурсы на фронце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках