19 снежня 2025, Пятніца, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вялікабрытаніі заклікалі адправіць міратворцаў ва Украіну

8
У Вялікабрытаніі заклікалі адправіць міратворцаў ва Украіну

Але гэта толькі малая частка таго, у чым сапраўды мае патрэбу Украіна.

Вялікабрытанія павінна адправіць ва Украіну вайскоўцаў у якасці міратворцаў пасля заканчэння ваенных дзеянняў, заявілі The Telegraph былыя міністры абароны каралеўства Грант Шэпс (2023–2024) і Гэвін Уільямсан (2017–2019).

"Удзел брытанскіх войскаў у пасляваенных міратворчых сілах, несумненна, быў бы жаданым крокам, але гэта толькі малая частка таго, у чым сапраўды мае патрэбу Украіна", – сказаў Шэпс. Паводле ягоных слоў, Вялікабрытанія была ў авангардзе падтрымкі Украіны "супраць варварскага ўварвання] Пуціна" і цяпер Лондан павінен дапамагчы Кіеву атрымаць сяброўства ў NАТО. «Штосьці меншае было б здрадай мужнасці Украіны і прынцыпаў, якія мы, як сцвярджаецца, баронім», - сказаў экс-міністр абароны.

Як адзначыў Уільямсан, умацаванне міру і бяспекі Украіны "запатрабуе рэальных, фізічных намаганняў", таму ён падтрымлівае адпраўку войскаў у краіну. Паводле яго слоў, "вельмі важна", каб у будучыні "бяспека Украіны падтрымлівалася звонку, няхай гэта будзе дзякуючы NАТО або такім краінам, як Вялікабрытанія, якія могуць разглядацца як надзейныя партнёры".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках