20 снежня 2025, Субота, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўзялі ў палон расейскага ваеннага злачынца

27
УСУ ўзялі ў палон расейскага ваеннага злачынца
Яўген Уланцоў

Ён датычны да расстрэлаў украінскіх палонных.

У Курскай вобласці ў палон да Сілаў абароны Украіны трапіў расейскі вайсковы злачынца Яўген Уланцоў. Ён датычны да расстрэлаў украінскіх палонных.

Пра гэта паведамляе ўкраінскі вайсковы карэспандэнт Андрэй Цапліенка. Паводле ягоных звестак, ваенны злачынец Уланцоў 2003 года нараджэння быў вайскоўцам 40-й асобнай брыгады марской пяхоты УС РФ (воінская часць 10103).

«21-гадовы забойца падпісаў кантракт менш за месяц таму. Камандзіры спачатку абяцалі, што ён будзе медыкам, а потым кінулі яго на поле бою. Ён расказаў, што менавіта камандзіры аддаюць загады на расстрэл ваеннапалонных», - адзначыў Цапліенка.

Журналіст зазначыў, што Уланцоў пацвердзіў той факт, што расстрэлы ўкраінскіх ваеннапалонных - гэта мэтанакіраваная расейская палітыка, а не адзінкавыя выпадкі.

«Мяне проста кінулі на «мяса». Калі мы дакладвалі, што ў нас параненыя, «двухсотыя», яны казалі: «Сядзіце на месцы і не высоўвайцеся. Да вас прыйдзе дапамога, вас эвакуююць». Гэтай дапамогі не было... Я ўбачыў двух украінскіх вайскоўцаў. Ён (іншы акупант - заўв.) ім крыкнуў: «Кіньце зброю». Яны кінулі. Я звязваўся з камандзірам і паведаміў, што вось - двое ўкраінскіх вайскоўцаў (у палоне - заўв.). Камандзір у гэтым вэрхале не разабраў спачатку маіх слоў, а потым загадаў: «Адкрывайце агонь», - падзяліўся акупант.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках