27 сакавiка 2025, Чацвер, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніякай Расеі няма

11
Ніякай Расеі няма

У Z-псіхушцы пачаліся істэрычныя прыпадкі.

«Сёння ніякай Расеі не існуе. Я ні ў якую краіну не веру. Гэта абстракцыя. Ніякую краіну і яе ідэалогію перарабіць нельга, бо няма такога суб'екта - краіна».

Былы кіраўнік Расмоладзі Васіль Якеменка, які некалькі гадоў адказваў у Расеі за моладзевы патрыятызм, заявіў, што дзяржавы - гэта абстракцыі і пустышкі, і ніякай Расеі для яго няма.

Якеменка высмеяў падпісчыкаў Z-каналаў, якія радуюцца захопу нейкіх разбураных пасёлкаў на Данбасе і заявіў, што ў гэтым няма ніякага сэнсу.

У Z-псіхушцы інтэрв'ю Якеменкі ўжо выклікала істэрычныя прыпадкі, але чаму абурацца? Увесь гэты расейскі Z-патрыятызм у яго цяперашнім выглядзе такія Якеменкі і прыдумалі, а яго брат Барыс дагэтуль працуе ультрапатрыётам на канале ў Салаўёва і заклікае расейцаў паміраць на «СВА».

Самі яны пры гэтым нават не ўтойваюць, што не вераць ва ўсю гэтую дзічыну і выдумляюць яе толькі дзеля грошай. Выдумляюць для плебеяў і лохаў, каб яны радасней хадзілі ў мясныя штурмы і паміралі за якое-небудзь Дэбальцава, якое насамрэч нікому ў РФ не патрэбнае.

Няма сумневаў, што 90% расейскіх чыноўнікаў і прапагандыстаў думаюць роўна гэтак жа як браты Якеменкі.

Тэлеграм-канал «Сеятель ветра»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках