Экспэрт: Украінскі дрон Raybird ажыццяўляе надзвычай важныя місіі
- 10.01.2025, 16:42
- 2,362
Беспілотнік з'яўляецца не толькі выведвальным.
Raybird ACS, найперш, з'яўляецца выведвальным беспілотнікам. Дрон ажыццяўляе надзвычай важныя місіі на ўсіх кірунках фронту.
Пра гэта распавёў РБК-Украіна Аляксей «Бульдозер», спецыяліст у сферы беспілотных авіяцыйных комплексаў, кіраўнік аддзела эксплуатацыі ўкраінскай кампаніі Skyeton.
Са слоў экспэрта, дрон, акрамя таго, што з'яўляецца выведвальным, таксама здольны і знішчаць аб'екты. Ён мае дачыненне да многіх місій, якія зараз распаўсюджваюцца ў пабліках, са знішчэннем ворага, цягнікоў, эшалонаў і іншага.
«Самалёт дазваляе знаходзіць тылавыя навалы ворага ці нешта цікавае. Таму што мы можам паводзіць сябе абуральна ў тых месцах, дзе нас не чакаюць. Па-другое, за кошт нашых вышынь, мы звычайна ад 2 кіламетраў лятаем, працуем, наша оптыка, нашы камеры даюць нам магчымасць і днём, і ноччу разумець што мы бачым і як з гэтым працаваць», - расказаў Аляксей «Бульдозер».
Ён дадаў, што чарговай перавагай дрона з'яўляецца колькасць яго часу ў паветры, якая можа дасягаць нават да 20 гадзін на адной запраўцы. Апошняе ж з'яўляецца вялікай праблемай для іншых беспілотнікаў, паколькі падчас задач ім даводзіцца вяртацца на дазапраўку.
«У нас наадварот сістэма працуе такім чынам, што мы можам пайсці на «падхват» на іншы кірунак, праляцець 200-300 км агульнага маршруту для таго, каб увесь час нон-стоп выконваць не адну задачу і вяртацца назад, а адну за адной. Проста я б назваў гэта 24/7», - адзначыў экспэрт.