10 студзеня 2025, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Сі Цзіньпін накіруе высокапастаўленага прадстаўніка Кітая на інаўгурацыю Трампа

4
FT: Сі Цзіньпін накіруе высокапастаўленага прадстаўніка Кітая на інаўгурацыю Трампа
Сі Цзіньпін

Пекін імкнецца знізіць напал у дачыненнях з ЗША.

Лідар Кітая Сі Цзіньпін плануе адправіць высокапастаўленага прадстаўніка на інаўгурацыю абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Гэта можа сведчыць аб намеры Пекіна знізіць напал у стасунках з ЗША.

Пра гэта паведамляе Financial Times.

Як піша выданне, у Кітаі паведамілі пераходнай камандзе Трампа, што чыноўнік будзе прысутнічаць на цырымоніі замест Сі. Імаверна, што пасланнік таксама правядзе перамовы з камандай Трампа.

Цікава, што раней Трамп зрабіў незвычайны крок і запрасіў Сі наведаць яго інаўгурацыю 20 студзеня. Такім чынам ён прадэманстраваў намер аднавіць узаемадзеянне з кітайскім лідарам, які Трамп праводзіў падчас свайго першага тэрміна ў Белым доме.

У той жа час Пекін спрабуе зменшыць напружанне з Вашынгтонам. Дарэчы, кітайскія чыноўнікі спрабавалі сустрэцца з дарадцамі Трампа напярэдадні амерыканскіх выбараў у лістападзе.

Паводле звестак выдання, Сі можа адправіць на інаўгурацыю Трампа свайго намесніка Хань Чжэня, які часам замяшчае кіраўніка КНР у «цырыманіяльных ролях». Іншы варыянт - гэта міністр замежных спраў Ван І.

Аднак некаторыя дарадцы Трампа хацелі б бачыць на цырымоніі члена Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітая Цай Ці. Бо ён мае значна большы ўплыў, чым Хань ці Ван, як правая рука Сі.

Пры гэтым адна з крыніц выдання заявіла, што ў камандзе Трампа занепакоеныя тым, што ён можа быць незадаволены, калі на інаўгурацыю прыбудзе кітайскі прадстаўнік «толькі на ўзроўні» Вана ці Хань, улічваючы тое, што запрашэнне накіраванае менавіта Сі.

Са слоў аднаго кітайскага эксперта, Ван не будзе разглядацца як дастаткова высокапастаўлены чыноўнік, бо ён стаіць ніжэй Цая і Хань.

У той жа час, як піша выданне, прысутнасць кожнай з афіцыйных асоб была б беспрэцэдэнтнай, бо раней Кітай на такіх цырымоніях быў прадстаўлены толькі сваім паслом у Вашынгтоне.

«Трамп, магчыма, уважаецца за занадта непрадказальнага для Сі, каб узяць на сябе ўнутраную рызыку асабістай прысутнасці», - распавёў былы вядучы дарадца Белага дома ў пытаннях Кітая Дэніс Уайлдэр.

З яго слоў, адправіўшы спецыяльнага прадстаўніка высокага рангу для сустрэч з Трампам і яго камандай, Сі можа прадэманстраваць жаданне распачаць стасункі з адміністрацыяй Трампа «на правільнай ноце».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках