15 кастрычнiка 2024, aўторак, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Вугоршчына ўжо пакараная за дзеянні Орбана

4
Эксперт: Вугоршчына ўжо пакараная за дзеянні Орбана

У фінансавым плане.

Еўрапейскі Звяз мае інструменты і магчымасці ўплыву на сваіх чальцоў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала FREEДОМ заявіў судырэктар праграм замежнай палітыкі і міжнароднай бяспекі Цэнтра Разумкова Міхаіл Пашкоў.

«Пакаранні прадугледжаныя. Я нагадаю, што ёсць пакаранні, напрыклад, права пазбаўлення голасу. Ёсць суцэль фармальныя пакаранні. Прычым Вугоршчына зараз ужо пакараная. Пакараная ў фінансавым плане. Я маю на ўвазе штрафы Еўрапейскага суда і ЕЗ што да дзеянняў Вугоршчыны наконт мігрантаў. Таму тут, у гэтым выпадку ў Еўрапейскага Звязу ёсць рычагі, сродкі і магчымасці ўплываць. У тым ліку на Вугоршчыну», - сказаў ён.

Пашкоў таксама нагадаў, што Еўрапейскі парламент шкадаваў аб тым, што Еўракамісія пайшла на саступкі Вугошчыне і разблакавала для яе амаль 10 мільярдаў еўраў.

«Таму ў гэтай сітуацыі гэта трэба разглядаць у тым плане, што цярпенне Еўрапейскага Звязу зразумелае і зразумелае тым, што краіны ЕЗ хочуць захаваць адзінства, хочуць усё ж дасягаць кансалідацыі ў такой складанай сітуацыі як сёння, ва ўмовах вайны. Але тое, што гэтая праблема стаяла і будзе стаяць перад Еўрапейскім Звязам, гэта абсалютна відавочна. Я думаю, што гэтыя праблемы будуць працягвацца і надалей. Таму тут трэба ўсё ж Еўрапейскаму Звязу распрацаваць нейкі план або набор самапрэвентыўных мерапрыемстваў для мінімізацыі такіх падобных негатыўных з'яў», - мяркуе судырэктар праграм замежнай палітыкі і міжнароднай бяспекі Цэнтра Разумкова.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках