19 верасня 2024, Чацвер, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У шэрагу беларускіх і літоўскіх гарадоў стаіць дым

3
У шэрагу беларускіх і літоўскіх гарадоў стаіць дым
ФОТА: ELTA / Julius Kalinskas

У чым справа?

Жыхары Ліды, Навагрудка, Слоніма і Вільні назіралі смог, які не даваў сонцу прайсці скрозь яе, і адчувалі пах гару.

Дымам завалакло Менск і Гомель, піша «Маланка».

Беларускія ўлады не далі афіцыйных тлумачэнняў, аднак Міністэрства аховы здароўя Літвы разаслала жыхарам усходніх рэгіёнаў СМС, якое звычайна выкарыстоўваецца для апавяшчэння аб надзвычайных сітуацыях. У ім расказалі, што адбываецца.

Санітарныя службы Літвы заявілі, што смог, які распаўсюдзіўся па Вільні, з'явіўся праз лясныя і тарфяныя пажары ў Беларусі. Людзям з падвышанай адчувальнасцю да смогу рэкамендуюць не пакідаць памяшканняў, трымаць вокны зачыненымі і праводзіць вільготную ўборку.

Хаця афіцыйнай інфармацыі аб пажарах у Беларусі няма, спадарожнікавыя здымкі NASA паказваюць дым ад буйнога пажару ў Чарнобыльскай зоне на тэрыторыі Украіны, а таксама дым ад ланцуга пажараў у зоне баявых дзеянняў у Бранскай вобласці Расеі і Чарнігаўскай вобласці Украіны. Трэба адзначыць, што ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях Беларусі таксама абвешчаны самы высокі ўзровень пажарнай небяспекі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках