19 верасня 2024, Чацвер, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомель завалакло дымам

13
Гомель завалакло дымам

У паветры адчуваецца пах гарэння.

Апошнія некалькі дзён жыхары Гомеля фіксуюць з'яўленне смугі і пах гарэння ў паветры, піша «Флагшток».

Сэрвіс AIRMQ пацвярджае пагаршэнне якасці паветра над Гомелем. У горадзе самыя найгоршыя паказчыкі па параметры змяшчэння цвёрдых часціц у паветры ў Беларусі.

Сведчанні сэрвісу AIRMQ па характарыстыцы змяшчэння цвёрдых часціц у паветры

Сэрвіс надвор'я worldview.earthdata ад NASA паказаў, што на Гомель зносіць дым ад трансгранічных пажараў паміж Браншчынай і Чарнігаўшчынай.

На гэтых тэрыторыях адбываецца абмен ударамі, тушэнне пажараў праз замінаваную тэрыторыю, якая прастрэльваецца, абмежаванае.

ГОМЕЛЬШЧЫНА І ПАЖАРЫ НА ПАМЕЖЖЫ УКРАІНЫ І РАСЕІ. ЗДЫМАК СЭРВІСУ WORLDVIEW.EARTHDATA АД NASA АД 7 ВЕРАСНЯ

Буйныя пажары ў прыгранічнай тэрыторыі Украіны і Беларусі пагражаюць пераносам радыеактыўных часціц на прыгранічныя населеныя пункты Палесся. На касмічным фота і са звестак на момант публікацыі ўсходні вецер зносіць дым уздоўж мяжы.

НЕБА СА СЛЕДАМІ МОЦНАГА ЗАДЫМЛЕННЯ Ў СКАРОДНЫМ ЕЛЬСКАГА РАЁНА 7 ВЕРАСНЯ
Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках