22 снежня 2024, Нядзеля, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін – «іншапланецянін», які паверыў ва ўласную прапаганду»

11
«Пуцін – «іншапланецянін», які паверыў ва ўласную прапаганду»

Расейскі дыктатар нічога не ведае пра ўкраінцаў і Украіну.

Палітолаг Уладзімір Фясенка ў інтэрв'ю ТСН адзначыў, што пасля ракетнага тэрору Харкава, Палтавы, Кіева, Запарожжа і Львова, знішчэння гарадоў і сёлаў у Данецкай вобласці расейскі дыктатар цынічна загаварыў пра нейкую «абарону ўкраінцаў».

«Пуцін з аднаго боку заяўляе аб «абароне ўкраінцаў» - гэта цынізм і крывадушнасць, ён забівае. Вельмі цікавая абарона - ён абараняе, калі забівае», - кажа Фясенка.

Палітолаг уважае, што «іншапланецянін» ў гэтай гісторыі - гэта Пуцін, які паверыў ва ўласную прапаганду і нічога не ведае аб украінцах і Украіне.

«А ў адносінах да «іншапланецянаў» ва ўладзе ва Украіне - гэта прымітыўная і скажоная прапаганда. Пуцін жыве ў іншай рэальнасці. Для яго стварылі карцінку аб «украінскіх нацыстах», што Расея «вызваляе» ўкраінцаў. Калі вызваляе, то чаму ўкраінцы не падтрымліваюць Пуціна?» - уважае палітолаг.

Уладзімір Фясенка адзначыў, што ў трызненне Пуціна могуць паверыць толькі ў Расеі.

«Але гэтыя ўсе заявы і хлусня могуць спрацаваць толькі для недалёкіх асоб, расейскага плебсу, які адурманены расейскім тэлевізарам. Вось яны гэтае глупства ўспрымаюць усур'ёз. Але ва Украіне, на Захадзе гэтага ўсур'ёз не ўспрымаюць. Таму ў ролі іншапланецян, якія жывуць у паралельным вымярэнні, тут Пуцін. Пуцін нічога не ведае аб украінцах, аб Украіне. Для расейцаў гэта пракоціць, але для іншых - не», - растлумачыў ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках