КНДР запусціла 190 паветраных шароў у бок Паўднёвай Карэі
8- 7.09.2024, 12:45
- 4,502
У іх было смецце.
У ноч на суботу, 7 верасня, Паўночная Карэя запусціла блізу 190 паветраных шароў са смеццем у кірунку Паўднёвай Карэі, большасць з якіх прызямлілася ў сталічным рэгіёне. Пра гэта паведамляе Yonhap.
Паводле звестак Аб'яднанага камітэта кіраўнікоў штабоў, блізу 100 шароў упалі ў Сеуле і правінцыі Кенгі, якая мяжуе са сталіцай.
Шары змяшчалі макулатуру, кавалкі пластыку і бутэлькі, небяспечных матэрыялаў не знайшлі.
Паводле звестак Yonhap, з 28 траўня 2024 года Паўночная Карэя запусціла больш за 3600 паветраных шароў са смеццем у бок Паўднёвай Карэі. Апошні раз такія запускі адбыліся 10 жніўня.