Apple рыхтуе да выхаду новы разумны гаджэт
3- 29.09.2024, 21:40
- 8,536
Ён заменіць некалькі ўжо існых.
У сетцы з'явілася інфармацыя, што кампанія Apple рыхтуецца прадставіць новую «разумную» прыладу, якая будзе сумяшчаць у сабе адразу некалькі прадуктаў, уключаючы разумную калонку і планшэт.
Паводле крыніцаў 9to5Mac, гаворка ідзе пра нейкі шматфункцыянальны хаб тыпу HomePod, ідэнтыфікатар якога – HomeAccessory. Навінка сумясціць магчымасці iPad, Apple TV і HomePod, а выкарыстанне працэсара A18 дазволіць ёй карэктна працаваць з ШІ-пакетам Apple Intelligence.
Што цікава, экран у прылады нібыта будзе не прастакутным, як у iPad, а квадратным. Таксама будзе камера для FaceTime і распазнанне жэстаў рук, з дапамогай якіх можна будзе кіраваць гаджэтам без дотыкаў. Гэта можа спатрэбіцца ў шэрагу розных сцэнарыяў.
Аналагамі новага праекту Apple журналісты называюць Google Nest Hub ці Amazon Echo Show. Аднак хатні аксэсуар Apple прапануе значна шырэйшы функцыянал і, адпаведна, вышэйшы цэннік. Выпуск прылады адбудзецца ўвесну 2025 гады.
Дарэчы, можна ўспомніць інфармацыю, што Apple працуе над нейкай настольнай прыладай з рабатызаваных рукой і прымацаваным да яе планшэтам. Магчыма, гэта будзе наступнае пакаленне HomeAccessory.