Фільм аб рэвалюцыі 2020 года ў Беларусі атрымаў узнагароду ў Польшчы
- 29.09.2024, 13:51
- 4,770
Стужка была адзначаная на прэстыжным фэсце ў Гдыні ў намінацыі «Найлепшы дэбют».
Фільм беларуска-польскай рэжысёркі Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» атрымаў прыз за найлепшы дэбют на фэсце гульнывых фільмаў у Польшчы, паведамляе «Зеркало».
Стужка была адзначаная на 49-м фэсце польскіх гульнявых фільмаў у Гдыні ў намінацыі «Найлепшы дэбют».
Як адзначыла Мара Тамковіч перад прэм'ерай у Гдыні, яе фільм - гэта праўда, вера і надзея. «Я чакаю той прэм'еры стужкі, на якую магла б прыйсці Кацярына Андрэева», - сказала яна. Гісторыя палітзняволенай журналісткі «Белсата» і яе мужа Ігара Ільяша ўвайшла ў аснову гэтага фільма.
Стужка расказвае пра падзеі 2020-га года ў Беларусі. Гэта першы мастацкі (гульнявы) фільм пра тое, што адбылося чатыры гады таму, зняты беларусамі.
Нагадаем, паўнаметражная стужка вырасла з дакументальнай «У жывым эфіры», якая расказвае пра затрыманне журналістак Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай падчас стрыму з «Плошчы Перамен» у 2020 годзе.