28 верасня 2024, Субота, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На складзе ў Цвярской вобласці, атакаваным УСУ, былі боепрыпасы, прывезеныя з Беларусі

3
На складзе ў Цвярской вобласці, атакаваным УСУ, былі боепрыпасы, прывезеныя з Беларусі

Знішчана буйная партыя.

Перад самім знішчэннем, расейцы завезлі на 23-ці арсенал ГРАУ у Цвярской вобласці вялікую колькасць боепрыпасаў для зенітна-ракетных комплексаў (ЗРК).

Паводле звестак беларускага інфармацыйнага праекту "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі", які спаслаўся на звесткі аб чыгуначных перавозках, на арсенал боепрыпасы прыбылі з 1562-й асобнай зенітнай рамонтна-тэхнічнай базы, якая знаходзіцца каля горада Асіповічы ў Беларусі, па чыгунцы.

Агульны аб'ём грузу склаў 94 паўвагоны з ракетным узбраеннем для ЗРК ва ўпаковачных кантэйнерах, а таксама 5 вагонаў з аховай.

Праект указаў, што прыкладны час адпраўкі груп вагонаў - канец ліпеня або пачатак жніўня. Па сваім класе груз вызначаўся як выбуховыя матэрыялы - небяспечныя грузы класа 1. Загрузка аднаго паўвагона складала ад 20 да 30 тон.

У праекце адзначылі, што гэта была самая вялікая партыя боепрыпасаў з Беларусі, якую адвезлі сёлета на 23 арсенал ГРАУ. Для параўнання ў праекце ўказалі, што папярэднія партыі не перавышалі 12 паўвагонаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках