28 верасня 2024, Субота, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гетман УСУ Сырскі наведаў брыгады на перадавой

Гетман УСУ Сырскі наведаў брыгады на перадавой

У раёне Вугледара, Курахава і Пакроўска.

Гетман УСУ Аляксандр Сырскі наведаў баявыя брыгады на найбольш гарачых участках усходняга фронту - вуглядарскім, курахаўскім і пакроўскім кірунках. Пра гэта 28 верасня паінфармаваў Генштаб УСУ.

Сырскі расказаў у Facebook, што наведаў між іншым размяшчэнне 68-й асобнай егерскай брыгады ім. Олексы Доўбуша.

«Жаўнеры, сяржанты і афіцэры брыгады эфектыўна стрымліваюць расейскага агрэсара ў кірунку галоўнага ўдару ворага. Кожны дзень у паласе сваёй адказнасці нашы абаронцы наносяць агрэсару адчувальныя страты», - напісаў галоўнакамандуючы УСУ.

З ягоных слоў, толькі на бягучым тыдні воіны брыгады Доўбуша абясшкодзілі больш за 500 акупантаў, знішчылі два танкі, 12 адзінак бронетэхнікі, 370 БПЛА і яшчэ дзясятак іншай тэхнікі ворага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках