28 верасня 2024, Субота, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуская СПА - гэта рэшата»

6
«Беларуская СПА - гэта рэшата»

Рэжым спрабуе супакоіць працаўнікоў НПЗ, які знаходзіцца пад прыцэлам дронаў.

Мазырскі НПЗ зараз ахоўваюць сістэмы СПА. Чаму Лукашэнка пайшоў на такі крок? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з палітолагам Анатолем Котавым:

- Я думаю, што тут большая спроба супакоіць калектыў, які працуе на Мазырскім НПЗ і найбліжэйшых тэрыторыях. Тое, што адбываецца на расейскай тэрыторыі, калі рэгулярна атакоўваюцца НПЗ (таксама накшталт як абароненыя з усіх бакоў усімі выдатнымі комплексамі: С-300, С-400, "Тор"), можа паўтарыцца і ў іншым месцы.

Але ні для каго не павінна заставацца хоць нейкай цені сумневу, што калі трэба будзе ўдарыць па Мазырскім НПЗ, то ўсе гэтыя архаічныя сродкі СПА максімум паслужаць нейкай невялікай перашкодай для ўдалага пашкоджання.

Гэта больш з разраду, што трэба рабіць хоць нешта, у тым ліку - каб супакойваць персанал завода, што яны знаходзяцца ў бяспецы, можна працаваць. Ну а вайскоўцы зрабілі справаздачу, што яны зрабілі ўсё, што маглі, і ніхто там не праскочыць. Аднак траекторыі палётаў "Шахедаў", якія лёталі праз тэрыторыю Беларусі, паказваюць, што гэта не СПА, а рэшата.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках