28 верасня 2024, Субота, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У NATO адказалі на ядравы шантаж Пуціна

4
У NATO адказалі на ядравы шантаж Пуціна

Таксама названы галоўны правал РФ.

Апошнія заявы дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна аб пераглядзе дактрыны ядравага стрымлівання, выкліканыя правалам у дасягненні стратэгічных мэт вайны, якую ён пачаў супраць Украіны, заявіў кіраўнік Вайсковага камітэта NATO адмірал Роб Баўэр.

«У апошнія два з паловай гады мы бачылі шмат паведамленняў з Расеі, за якімі не заўсёды ішлі дзеянні. Пуцін праводзіў некалькі чырвоных ліній раней, і ўрэшце яны не былі чырвонымі лініямі. Але гэта не значыць, што вы не павінны ўспрымаць гэта вельмі сур'ёзна. Усё, што кажуць расейцы, мы заўсёды павінны ўспрымаць сур'ёзна», - сказаў ён у інтэрв'ю «Інтэрфакс-Украіна».

Высокапастаўлены прадстаўнік NATO адзначыў, што звязвае гэта з тым фактам, што Расея не дасягнула ніводнай са сваіх стратэгічных мэт у вайне супраць Украіны.

«Яны хацелі захапіць Кіеў на працягу пяці дзён, яны хацелі зрынуць урад і, фактычна, яны хацелі выкарыстоўваць Украіну з марыянеткавым рэжымам - ні адна з гэтых мэт не дасягнутая. Таму я думаю, што расейцы шмат у чым вельмі расчараваныя, і яны заклапочаныя тым фактам, што яны не могуць дасягнуць гэтых мэт», - растлумачыў ён.

Разам з тым Бауэр указаў, што атакі Украіны на РФ адпавядаюць міжнароднаму праву: самаабарона не спыняецца на межах.

«Вы можаце напасці на нацыю, якая напала на вас, каб аслабіць яе здольнасць працягваць барацьбу супраць вас. Гэта вайсковая логіка, і яна адпавядае праву ўзброеных канфліктаў. Ці згаджаюцца з ёй краіны, якія даюць зброю - гэта іншая справа, і гэта таксама ёсць часткай рэальнасці, што краіны, якія адчуваюць такія турботы, могуць накладваць абмежаванні на выкарыстанне сістэм зброі», - удакладніў ён.

Кіраўнік ВК NATO таксама нагадаў, што Пуцін гаворыць, што краіны, якія падтрымліваюць Украіну, з'яўляюцца ўдзельнікамі вайны. «Мы не з'яўляемся ўдзельнікамі вайны. Тое, што мы робім, адпавядае статуту ААН: мы дапамагаем нацыі, занятай абаронай ад агрэсара», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках