28 верасня 2024, Субота, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ распавялі, хто ўзначаліць «Хезбалу» пасля ліквідацыі Насралы

СМІ распавялі, хто ўзначаліць «Хезбалу» пасля ліквідацыі Насралы

Кіраўнік ліванскіх тэрарыстаў загінуў у выніку ўдару ЦАХАЛ па Бейруце.

Намеснік Хасана Насралы Наім Касем заменіць яго на пасадзе кіраўніка «Хезбалы».

Пра гэта распавёў у суботу, 28 верасня, у другой палове дня савудаўскі канал навін Al Hadath, пішуць «Дэталі».

Пацвярджэнне гэтай інфармацыі з іншых крыніц пакуль не паступала. Найм Касем - другі нумар у іерархіі «Хезбалы».

Раней «Хезбала» пацвердзіла, што Хасан Насрала быў забіты падчас ізраільскага нападу на штаб-кватэру арганізацыі ў бейруцкім квартале Дахія. Прызнаўшы гібель Насралы, «Хезбала» заявіла, што «працягне барацьбу супраць Ізраіля».

Разам з Насралай быў забіты камандуючы паўднёвым фронтам «Хезбалы» Алі Кархі і некалькі палявых камандзіраў. Паводле звестак замежных крыніц, ахвярай нападу стаў таксама камандзір сіламі "Аль-Кудс" у Сірыі і Ліване. Раней гібель Хасана Насралы афіцыйна прызнаў ЦАХАЛ.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках