Беларускія біятланісты - забаненыя
4- 28.09.2024, 16:13
- 2,790
Іх не пусцяць на Кубак свету нават у нейтральным статуце.
Беларусы і расейцы па-ранейшаму будуць адхілены ад міжнародных стартаў - нават у нейтральным статусе. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыю, атрыманую ад Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU).
IBU не ўключыў пытанне аднаўлення нацыянальных федэрацый Расеі і Беларусі і допуску біятланістаў гэтых краін да спаборніцтваў у парадак дня пасяджэння кангрэса. Гэта значыць, што беларусы і расейцы па-ранейшаму будуць адхілены ад этапаў Кубка свету і іншых прэстыжных міжнародных стартаў.
"У правілах IBU няма палажэння аб удзеле спартсменаў у нейтральным статусе", — заявілі ў арганізацыі.
Тым часам трэнер каманды Беларусі Юры Альберс растлумачыў адхіленне нашых спартоўцаў… зайздрасцю:
- Атрымалася так, што мы сумесна з Расеяй праводзім спаборніцтвы, якія па насычанасці не саступаюць міжнароднаму календару. Па ўмовах правядзення, арганізацыі нашы спаборніцтвы ў многіх гарадах, у тым ліку Раўбічах, праходзяць на больш высокім узроўні. Мы не паміраем - адтуль і рэўнасць.
Нагадаем, беларусы і расейцы былі забаненыя неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.