28 верасня 2024, Субота, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва выставіла ўльтыматум рэжыму Лукашэнкі

10
Літва выставіла ўльтыматум рэжыму Лукашэнкі

У ім ёсць тры ўмовы.

Міністэрства замежных справаў Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Беларусі прапановаў аб узнаўленні стасункаў.

Ва ўстанове назвалі тры ўмовы. МЗС Літвы заявіла, што гэта магчыма толькі пасля правядзення Менскам дэмакратычных рэформаў, вызвалення палітвязняў і змушэння да адказнасці вінаватых у рэпрэсіях, піша BNS.

«Міністэрства замежных справаў Літвы не атрымлівала праз дыпламатычныя каналы ніякіх прапановаў ад беларускага боку, пра якія гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным міністрам замежных справаў Беларусі», – заявілі ў міністэрстве.

Адзначым, днямі кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў прапанаваў Літве «перазагрузку стасункаў».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках