У «Хезбале» пацвердзілі смерць Хасана Насралы
- 28.09.2024, 15:29
- 2,620
У заяве не было згадана, хто стане пераемнікам.
У суботу, 28 верасня, ліванская групоўка Хезбала пацвердзіла смерць свайго верхавода Хасана Насралы ў выніку ізраільскага ўдару па Бейруце 27 верасня, паведамляе The Guardian.
«Яго высокасць, майстар супраціву, праведны слуга, сышоў да свайго Госпада, які задаволены ім як вялікім пакутнікам», – гаворыцца ў заяве групоўкі.
У «Хезбале» таксама дадалі, што «прадоўжаць свой джыхад у супрацьстаянні ворагу [Ізраілю], будуць падтрымліваць Газу і Палестыну, а таксама абараняць Ліван і ягоны народ».
У заяве не было згадана, хто стане пераемнікам Насралы ці як групоўка адкажа на забойства свайго шматгадовага верхавода.